Ціханоўская папрасіла беларусаў падрыхтавацца "на выпадак небяспекі"

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з просьбай падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў.

Яна нагадала, што ўжо два гады беларусы жывуць у надзвычайнай сітуацыі. Гэта навучыла людзей рыхтавацца да горшага і клапаціцца пра блізкіх.

Таму сёння яна заклікае не панікаваць, а загадзя падрыхтавацца да магчымай небяспекі: "Пагаварыце з роднымі і сябрамі, абмяркуйце план дзеянняў на выпадак небяспекі. Назапасьцеся наяўнымі грашыма, лепей у валюце, а яшчэ лепей — у розных валютах. Абмяркуйце з дзецьмі правілы паводзінаў у стрэсавых сітуацыях і базавую бяспеку, можна нават правесці невялікую трэніроўку ў гульнявой форме. Даведайцеся, ці ёсць у вашым раёне памяшканні, у якіх можна схавацца ў выпадку удараў з паветра, вызваліце іх ад лішніх рэчаў, пакіньце там мэблю і невялікі запас кансерваў. Праверце хатнюю аптэчку, калі трэба — папоўніце яе неабходнымі сродкамі: бінты, бандажы, сродкі індывідуальнай абароны, антысептыкі, антыбіётыкі, заспакаяльныя сродкі і таблеткі для абеззаражання вады, а таксама тыя лекі, якія вам патрэбныя".

Ціханоўская заклікае не паддавацца страху, у які людзей заганяе рэжым, а таксама думаць цвяроза. "Падрыхтавацца і скласці сабе план дзеянняў на выпадак надзвычайнага здарэння ніколі не будзе лішнім. Беражыце сябе і адно аднаго", — звяртаецца яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі