Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку
Святлана Ціханоўская і Тадэвуш Трускаляскі / mostmedia.io
14 ліпеня кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская (у суправаджэнні Паўла Латушкі, Аліны Коўшык) і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі паўдзельнічалі ў афіцыйным адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў гэтым горадзе, паведамляе mostmedia.io. Ён з'явіўся на знак салідарнасці з беларускім народам у яго барацьбе за свабоду.
Беластоцкія ўлады спярша хацелі перайменаваць вуліцу і назваць яе вуліцай Вольнай Беларусі. Аднак супраць перайменавання выступілі мясцовыя жыхары. Гісторыя цягнулася амаль год. У выніку гарадскія ўлады надалі назву скверу каля беларускага консульства.
Гэты сквер самы маленькі ў Беластоку. Ён займае плошчу ў дзясятак метраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.