ЦВК выявіў болей за 123 тысячы несапраўдных подпісаў за Цярэшчанку
Толькі чатыры прэтэндэнты сабралі патрэбную для рэгістрацыі кандыдатамі колькасць подпісаў.
Цэнтрвыбаркам Беларусі апублікаваў папярэднія звесткі аб вызначэнні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
Паводле гэтых звестак, колькасць праўдзівых подпісаў выглядае наступным чынам: у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі — 1 753 380 (было здадзена 1 761 145), Сяргея Гайдукевіча — 139 877 (было 140 735), Мікалая Улаховіча — 149 819 (было 159 805), Таццяну Караткевіч — 105 278 (было 107 299). Адметна, што сярод 130 404 подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай Віктара Цярэшчанкі, ЦВК прызнаў сапраўднымі толькі 6 699. Атрымліваецца, што болей за 123 тысячы подпісаў за гэтага прэтэндэнта забракавалі. Найменш несапраўдных подпісаў знайшлі ў Гайдукевіча і Караткевіч.
ЦВК плануе зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня, паведамляе БЕЛТА.
Віктар Цярэшчанка трапіў у лякарню (фота)
Віктар Цярэшчанка назваў прэзідэнцкія выбары “цыркам”
ЦВК: Пытанне аб адкрыцці справы за несапраўдныя подпісы застаецца адкрытым
Фота з архіву