Цыклон "Хавер", які ідзе ў Беларусь, нарабіў бяды ў паўночнай Еўропе (фота)
Раніцай 5 снежня ў гарах Шатландыі хуткасць ветру дасягала 63 метраў за секунду.
У прыбярэжных раёнах Вялікабрытаніі назіраюцца паводкі, якіх там не бачылі 30 гадоў. Набраўшыся сілаў у паўночнай Атлантыцы, цыклон "Хавер" рухаецца ў цэнтр Балтыкі і далей — праз Нямеччыну, Польшчу — у Беларусь і Расію. Паведамляецца, што сярод краін, якія былі закранутыя стыхіяй — Чэхія, Аўстрыя, Данія і Нідэрланды.
Ахвярамі "Хавера" ў Вялікабрытаніі сталі 2 чалавекі. З-за моцнага ветру ў Шатландыі перакінуўся грузавік, які расплюшчыў два легкавікі. Шафёр грузавіка загінуў.
У Рэтфардзе мужчыну забіла дрэва, якое зламаў вецер.
Нямецкія метэаролагі прагназуюць, што "Хавер" прынясе краіне самыя вялікія разбурэнні за апошнюю дэкаду. У Гамбургу абвешчанае надзвычайнае становішча, зачыненыя калядныя кірмашы. Паліцыя і выратавальнікі знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці, паведамляе Delfi.
Фота — delfi.lv
Магутны паўночнаатлантычны цыклон "Хавер" накрые Беларусь на 2 дні (відэа)