Да Марыі Калеснікавай у ШІЗА не прапусцілі адваката

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё, архіўнае фота
Марыя Калеснікава / Еўрарадыё, архіўнае фота

Палітзняволеная Марыя Калеснікава знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА), перадае прэс-служба Віктара Бабарыкі. Калі і на які тэрмін яе туды змясцілі, невядома.

22 лістапада адвакат Калеснікавай спрабаваў трапіць да яе, каб даведацца пра яе стан, пераканацца, што яе не збіваюць, не здзекуюцца з яе. Але супрацоўнікі калоніі не прапусцілі адваката, заявіўшы, быццам ад Марыі не было адпаведнай заявы. Як адзначаюць у прэс-службе, звычайна Калеснікава піша такую заяву кожны раз проста на сустрэчы з адвакатам і ўручае супрацоўніку па яе заканчэнні.

Напярэдадні стала вядома, што на Калеснікаву наклалі тры спагнанні запар — за 9, 10, 11 лістапада: два нібыта за знаходжанне ў працоўны час не ў тым месцы, трэцяе — нібыта за няветлівы зварот з яе боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі