Дадзеныя з “чорных скрыняў” малазійскага “Боінга”: быў ракетны выбух
Эксперты расшыфравалі першыя звесткі з бартавых самапісцаў самалёта, які быў збіты над Данецкай вобласцю.
Паводле экспертаў, фюзеляж самалёту быў шматкроць прабіты асколкамі ў выніку ракетнага выбуху.
Як адзначыў у інтэрв’ю CBS News адзін з экспертаў па бяспецы палётаў, ракета “зрабіла тое, што павінна была зрабіць, дзеля чаго была створаная — збіла самалёт”. Афіцыйны прадстаўнік назваў прычыну катастрофы — “масавая выбуховая дэкампрэсія”, інфармуе УНІАН са спасылкай на замежныя СМІ.
Фота: The Guardian