Дактары распавялі пра стан беларускі, якую спрабавалі забіць у Варшаве

Беларуска, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у Варшаве

Беларуска, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у Варшаве / pomagam.pl

Лекары распавялі пра стан беларускі, якую ў гэтыя выходныя згвалтавалі і спрабавалі забіць у Варшаве. Па іх словах, пацыентка ў крытычным стане, піша onet.pl.

"Да гэтага часу робяцца спробы выратаваць яе жыццё, якое ўсё яшчэ знаходзіцца ў небяспецы", — кажа Барбара Мяткоўска, прэс-сакратарка бальніцы, у якой ратуюць дзяўчыну.

Паводле інфармацыі журналістаў, дзяўчына дагэтуль на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

"Мы не можам распавядаць пра хаду лячэння. Але я магу запэўніць вас, што пацыентка знаходзіцца пад вельмі дбайнай і клапатлівай апекай бальніцы і атрымлівае ўсе неабходнае", — дадае прадстаўніца лякарні.

На беларуску ў ноч на нядзелю ў цэнтры Варшавы напаў мясцовы жыхар. Ён згвалтаваў і спрабаваў задушыць дзяўчыну. Яе ў крытычным стане даставілі ў рэанімацыю.

Нападніка знайшлі і затрымалі. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі