Душан Угрын-малодшы стаў галоўным трэнерам ФК "Дынама-Мінск"
Сёння было афіцыйна абвешчана пра адстаўку Уладзіміра Жураўля і прызначэнне новага галоўнага трэнера футбольнага клуба.
Як паведамляе афіцыйны сайт мінскага футбольнага клуба, сёння Душан Вугрын-малодшы быў прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера. Пагадненне з чэшскім спецыялістам падпісанае тэрмінам на адзін год. Поўны склад трэнерскага штабу новага галоўнага трэнера будзе абвешчаны пазней.
Фота — dinamo-minsk.by