"Дынама" на "Мінск-Арэне" прайграла "Данбасу" (відэа)
Гульня скончылася з лікам 4:2 на карысць гасцёў.
Дынамаўцы адкрылі лік ужо на другой хвіліне — адзначыўся Дзмітрый Мялешка. Аднак пасля хакеісты "Данбаса" закінулі ў вароты Кевіна Лаланда чатыры шайбы запар. За сем хвілінаў да заканчэння гульні Мялешка аформіў дубль, але гэтага відавочна не хапіла.
Матчам з "Данбасам" дынамаўцы скончылі хатнюю серыю з сямі гульняў. Наступны матч "Дынама-Мінск" правядзе 17 кастрычніка ў гасцях супраць чэхаўскага "Віцязя".
Дарэчы, "Прессбол" паведамляе, што на матч прыйшло 14 тысяч 300 гледачоў. Усяго ж у "Мінск-Арэне" 15 тысяч 86 месцаў. У канцы верасня цікавасць да гульняў "Дынама" крыху зменшылася на фоне некалькіх запар паразаў і падзення на апошні радок у чэмпіянаце КХЛ. Аднак пасля апошніх перамогаў над "Авангардам" і "Спартаком" глядацкі інтарэс аднаўляецца.
Фота: champ.by.