Дырэктарку мінскай турфірмы злавілі на крадзяжы — за грошы кампаніі купіла дом
Грошы прадпрыемства дырэктарка захоўвала ў сейфе і выдаткоўвала на свае патрэбы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Мінску затрымалі дырэктарку адной з турфірмаў. Яе абвінавачваюць у крадзяжы сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, заведзеная крымінальная справа.
Следчыя мяркуюць, што жанчына брала грошы прадпрыемства і выдаткоўвала іх на сябе. Такім чынам яна выкрала больш за 600 рублёў. Гэта былі грошы ад кліентаў за паслугі фірмы. Грошы не праводзіліся праз касу і не залічваліся на рахункі, а ляжалі ў сейфе. Ключ быў толькі ў дырэктаркі.
"Праз адсутнасць кантролю з боку заснавальнікаў абвінавачаная брала, на яе думку, нязначныя сумы і выдаткоўвала іх на асабістыя патрэбы: набыццё адзення, касметыкі, вандроўкі і паходы да касметолага", — расказалі ў СК. Потым дырэктарка вырашыла купіць сабе дом і ўзяла з сейфа для гэтых мэтаў яшчэ 75 тысяч долараў.
Прапажу грошай выявіў заснавальнік, калі вырашыў праверыць баланс прадпрыемства. Ён убачыў вынікі і звярнуўся ў міліцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.