Дзе патусіць на выхадных 28 лютага 1-2 сакавіка, раіць Раман Жыгараў

Басіст гурта Akute Рома Жыгараў не жадае лічыць сябе тусоўшчыкам, але з жалем прызнаецца, што з’яўляецца такім. У якасці апраўдання Рома дадае, што звычайна трапляе на розныя імпрэзы “без першапачатковага планавання”. Але ў родным Магілёве музыку складана менавіта выбіраць мерапрыемства. Маўляў, на выхадных 28 лютага — 2 сакавіка можна схадзіць у кіно ды на адзіны канцэрт у антыквярні “Чердачок”. А вось сталічная афіша Раману падалася вельмі багатай

“А вось калі мы размаўляем пра Мінск, то я бачу вялізную колькасць мерапрыемстваў, — параўноўвае гарады басіст Akute. — Гэта добра, што можна зрабіць выбар на карысць імпрэзы, якая найбольш пасуе табе. А вось з чаго даводзіцца рабіць гэты выбар — справа іншая. Але больш-менш цікавыя рэчы для сябе абраць я здолеў”.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Цяжка быць богам”

28 лютага – 2 сакавіка

Дом кіно: 20:20

Канцэрты

Depeche Mode

28 лютага, пятніца:

"Мінск-Арэна"

Працяг тура ў падтрымку новага альбома "Delta Machine"

Пачатак: 20:00

Даведкі: (29)7511175, (29)3405106

Выставы

“Ліхтар”

Галерэя “Універсітэт культуры”

(Кастрычніцкая плошча, 1; будынак Палаца Рэспублікі)

Бяруць удзел 70 беларускіх дызайнераў і мастакоў.

Працуе: 11:00-19:00

Уваход вольны

Магілёўская Ратуша

Экспазіцыя з фонда Музея гісторыі Магілёва

(Прадметы X-XX стагоддзяў, звязаныя з гісторыяй горада)

Працуе: 10:00-18:00

Даведкі: +375(222)229946

Сярод упадабаных музыкам падзеяў — прэм’ерныя паказы фільма “Цяжка быць богам”, паводле твора братоў Стругацкіх. Пакуль стужку, якая здымалася больш за 10 гадоў, можна паглядзець толькі ў сталічным Доме кіно, таму за квіткі давядзецца пазмагацца.

“Гэта адна з маіх улюбёных кніжак і адна з першых, якія я прачытаў са Стругацкіх, — тлумачыць выбар Раман. — Гэта ўсё пісалася ў 60-х гадах, акурат, калі была хваля навуковай фантастыкі. Не думаю, што, напрыклад, Рэй Брэдберы і Стругацкія ведалі пра існаванне адны аднаго, але пісалі прыкладна аднолькавыя рэчы. І вось “Цяжка быць богам” — твор менавіта з 60 гадоў, таму на яго экранізацыю абавязкова трэба схадзіць, хоць бы проста паглядзець, як яны гэта зрабілі”.

Стужка Аляксея Германа засланіла ўсе астатнія фільмы. Таму Раман Жыгараў пераключаецца на канцэрты, але і тут выбар небагаты і не вельмі рэалістычны.

“У вас жа Depeche Mode у пятніцу выступаюць, — узгадвае музыка. — Вось пасля кіно можна зганяць на “Дэпеш”! Ну так... дзе яны там выступаюць? У “Графіці”? А вось усё астатняе: гурт “t.A.T.u”, гурт “Винтаж”, Анастасія МарчукМузыка для душы” (вакал, фартэпіяна, цымбалы) — дарэчы, гэта можа быць нават цікавей за Depeche Mode, — Уладзімір Скулер і аркестр... Карацей, я ведаю толькі “Дэпеш”, астатняе...”

Тэатры бас-гітарыст Akute наведвае толькі каб падтрымаць сяброў. Прычым, узгадаць пастаноўку, на якую б пайшоў па ўласным жаданні ды менавіта як глядач, не можа. Але ніякай непрыязнасці да гэтага мастацтва ў музыкі няма, проста неяк не атрымлівалася ніколі, ды і спецыфіка працы дапамагла.

“Я вельмі доўга працаваў мастаком па святле ў прадзюсарскім цэнтры, — разважае Рома. — Таму спектакляў я бачыў дастаткова. Але нават не ўзгадаю ні аднаго канкрэтнага, які б мяне ўразіў. Але магу сказаць, што тэатр — значна больш тонкі і цяжкі за кіно. У тэатры ты не можаш перайграць сцэну наноў, а таму гэта больш нервовае і вострае мастацтва”.

Ну і на развітанне Рома Жыгараў прапануе наведаць выставу “Ліхтар”, якая прысвечаная святлу ў прыкладным і філасофскім аспектах. Ну, і калі будзе такая магчымасць, то ў Магілёве можна наведаць гарадскую Ратушу, каб паглядзець і на горад, і на вялікі гадзіннікавы механізм унутры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі