Дзе патусіць на выхадных, раіць Аляксандр Дземідзенка
Бубнач гурта Re1ikt раіць прабегчыся па выставах у апошні weekеnd года. Але спіс тусовак музыкі ўтрымлівае не толькі галерэі ды выставачныя залы.
Выхадныя для Аляксандра Дземідзенкі — амаль заўсёды прадказальныя.
“Звычайна выхадныя бавім на канцэртах ці на рэпетыцыях, так у нас атрымліваецца, — прызнаецца музыка. — Напэўна, за гэты год мы так і не мелі свабодных выхадных. Калі ж такія выхадныя здараюцца, то едзем да бацькоў у Светлагорск, ідзем да жончыных бацькоў ці проста займаемся нейкімі хатнімі справамі. А так, свята нам хапае”.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Хобіт: Пустэча Смаўга” |
27-29 снежня: Аўрора: 16:30, 20:00 Беларусь: 14:40, 17:20, 20:20, 20:40 Бярэсце: 15:45 Камсамолец: 15:00, 20:30 Мір: 15:00, 20:20 Кастрычнік: 16:20 Піянер: 16:20 Цэнтральны: 18:20 |
|
Канцэрты |
N.R.M. |
28 снежня, субота: “Графіці” Кошт квітка 120 тысяч рублёў Пачатак: 19:00 Даведкі: з усіх аператараў 6384444 |
|
Тэатры |
Translations
|
27 снежня, пятніца: Тэатр імя Янкі Купалы Пачатак: 19:00 Даведкі: 375 (17) 327-17-17 |
|
Выставы |
"На шчасце"
|
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл.Свабоды, 15) Выстава маляваных дываноў Алены Кіш Працуе: 11:00-19:00 Даведкі: (17)3212430 |
|
“Факсіміле Бібліі Гутэнберга” |
Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Незалежнасці, 116 Працуе з 10:00 да 18:00 |
||
“Слуцкія паясы” |
Нацыянальны мастацкі музей РБ Леніна, 20 Працуе з 11:00 да 19:00 Даведкі: +375 (17) 327-71-63 |
Тым, хто не збіраецца правесці бліжэйшыя выхадныя ў чэргах за прадуктамі, падарункамі і елкамі, Дземідзенка раіць прагуляцца… па галерэях ды музеях. Аляксандра вабіць выстава маляваных дываноў “На шчасце” мастачкі Алёны Кіш, якая праходзіць у галерэі Міхаіла Савіцкага. Таксама ўвагу музыкі прыцягваюць выстава “Факсіміле Бібліі Гутэнберга”, прадстаўленая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, і “Слуцкія паясы” у Нацыянальным мастацкім музеі.
“Раю схадзіць на фільм “Хобіт: Пустэча Смаўга”, — пераходзіць Аляксандр да кіно. — Усе, калі былі маленькімі, ці вучыліся ў школе, ці ва ўніверсітэце, чыталі кніжкі Толкіена “Уладар пярсцёнкаў” ці “Хобіт”. Спадабалася першая серыя экранізацыі “Хобіта”. І ўсе чакалі другую частку. І я чакаў. Ну, вядома, я ўжо схадзіў. І мне здаецца, нельга такое прапусціць”.
Сярод тэатральных пастановак, увагу Дземідзенкі прыцягвае “Translations”, што адбудзецца ў пятніцу 27 снежня ў Тэатры імя Янкі Купалы. А ў суботу 28 снежня ён прапануе наведаць акустычны калядны канцэрт N.R.M. у “Графіці” — адзіны “жывы і душэўны” між дыскатэк ды выступаў кавер-бэндаў. Дарэчы, да апошніх Дземізенка мае невялікую прэтэнзію:
“На мой погляд, кавер-бэнд мусіць быць крыху болей, чым гуртом, які грае чужыя песні і тыя песні, якія падабаюцца людзям. Пры гэтым, мусіць быць нейкая аўтарская перапрацоўка гэтага матэрыялу, нейкая канцэпцыя, аўтарская падача сябе. На жаль, нашы кавер-бэнды — гэта проста людзі, якія граюць чужыя песенькі. Таму я б і не пайшоў на такі канцэрт”.
Аляксандр Дземідзенка і ўвесь гурт Re1ikt віншуюць сваіх фэнаў і слухачоў Еўрарадыё з надыходзячымі святамі і жадаюць выдатнага настрою і класнай музыкі!
Фота: www.bnp.by