Дзясяткі актывістаў "Гавары праўду" прабылі ў міліцыі больш за тры гадзіны

Як інфармуе БелаПАН, для сяброў "Гавары праўду" з рэгіёнаў там былі наладжаныя заняткі ў рамках ініцыятывы "Народны рэферэндум" і з улікам будучых выбараў у мясцовыя саветы. Спачатку міліцыя заблакавала дзверы офіса, нікога адтуль не выпускала.

Пасля на аўтазаку 30 актывістаў адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС. Там яны знаходзіліся ў актавай зале, усіх міліцыянты апыталі, знялі адбіткі пальцаў, зрабілі запіс фота і відэа, праглядзелі ноўтбукі. Для правядзення апытання былі выкліканыя каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі.



Міліцыя забрала друкаваныя матэрыялы, звязаныя з "Народным рэферэндумам". Пасля гэтага ўсіх адпусцілі.
 

Адзначым, што каля будынка РУУС Кастрычніцкага раёна затрымлівалі відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку.

На здымку: Затрыманыя актывісты "Гавары праўду" ў Кастрычнiцкiм РУУС. У цэнтры стаіць Андрэй Дзмітрыеў.  

Фота з сацыяльных сетак. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі