Дзяўчыну пасадзілі на 15 сутак за плакат у падтрымку TUT.by

Дзяўчыну пасадзілі на 15 сутак за плакат у падтрымку TUT.by

26-гадовая Таццяна Нямкевіч 20 траўня вырашыла выказаць сваю салідарнасць з рэдакцыяй TUT.by, але не паспела — яе затрымалі.

У пратаколе паводле артыкула 24.23 КаАП міліцыянты напісалі, што Нямкевіч у мінскім мікрараёне Асмалоўка прыняла ўдзел у пікетаванні, трымаючы плакат у руках. 

21 траўня справу разглядала суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня

Нямкевіч патлумачыла, што падчас затрымання размаўляла па тэлефоне, а плакат ляжаў у яе ў пакеце. Дзяўчына мяркуе, што пакет прасвечваўся, таму міліцыянты пабачылі яркія літары. Яна сказала, што плакат намалявала сама, каб падтрымаць затрыманых супрацоўнікаў рэдакцыі TUT.by.

Міліцыянт, які быў на судзе ў якасці сведкі, заявіў, што бачыў трох чалавек з плакатам "TUT Асмалоўка". 

Праваабаронцы "Вясны" прыводзяць дыялог адваката з міліцыянтам:

— Вы сказалі, што Нямкевіч выказвала свае палітычныя настроі, а што тут палітычнага?

— Сайт TUT.BY носіць прамы палітычны характар.

— Наколькі я ведаю, супрацоўнікі TUT.BY былі затрыманыя не па палітычных справах.

— Я ж вам сказаў: TUT.BY носіць палітычны характар у Рэспублікі Беларусь.

У выніку суддзя Шабуня прысудзіла Таццяне Нямкевіч 15 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі