Эдвард Сноўдэн уладкаваўся на працу

Як паведамляе lenta.ru, ён будзе займацца падтрымкай аднаго з найбуйнейшых расійскіх сайтаў. Пра гэта распавёў яго адвакат Анатоль Кучарэна.



Пра які менавіта сайт ідзе гаворка, пакуль не вядома. Раней, аднак, паведамлялася, што прапановы Сноўдэну рабіла сацыяльная сетка "Вконтакте".



Сноўдэн, які праславіўся дзякуючы выкрыццям спецслужбаў ЗША, знаходзіцца ў Расіі з чэрвеня 2013 года. Тут ён атрымаў часовы прытулак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі