Эдварда Сноўдэна намінавалі на Нобелеўскую прэмію
У адкрытым лісце да сяброў Нобелеўскага камітэта шведскі прафесар Стэфан Суолфарс адзначае, што Сноўдэн "зрабіў свет трохі лепшым і бяспечнейшым".
Прафесар універсітэта швецкага горада Умеа рэкамендаваў вылучыць былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна на Нобелеўскую прэмію міру. Стэфан Суолфарс (Stefan Svallfors) лічыць, што, абнародаваўшы інфармацыю пра праграмы сачэння амерыканскіх спецслужбаў, Сноўдэн "зрабіў свет трохі лепшым і бяспечнейшым".
"Эдвард Сноуден зрабіў гераічныя высілкі і ў шкоду ўласным інтарэсам раскрыў існаванне і маштаб электроннага сачэння, якое вядзе ўрад ЗША па ўсім свеце", — гаворыцца ў адкрытым лісце прафесара.
Раней сярод кандыдатаў на атрыманне прэміі міру называлі інфарматара сайта WikiLeaks Брэдлі Мэнінга і заснавальніка партала Джуліана Асанжа. Вылучыць на прэмію Сноўдэна прапаноўваў дэпутат Дзярждумы Расіі Аляксандр Сідзякін. Аднак яго ініцыятыва не знайшла падтрымкі сярод калегаў, нагадвае "РИА "Новости".