Эколаг Герасіменка: пытанне АЭС павінна прайсці праз рэферэндум

Яўген Герасіменка, Беларуская Партыя зялёных: “Пытанне пабудовы АЭС неабходна выносіць на рэферэндум. У нас няма адпаведных кадраў. Само утрыманне АЭС для Беларусі будзе непрыбытковым. Гэта вялікія грошы. Тое, колькі каштуе ліквідацыя АЭС, яе спыненне, захванне адкідаў – таксама вялікія грошы”.

Еўрарадыё: Ці АЭС небяспечная пры нармальнай працы?

Герасіменка: “І новыя і старыя АЭС не выключаюць аварыі, гэта першае. Кожны дзень, нават на самых сусветнавядомых, паказальных АЭС ёсць аварыі, яны фіксуюцца як землятрусы – ёсць свая шкала балаў. Зразумела, што калі аварыя з вялікімі выкідамі ў атмасферу і акіян, з той жа “Факусімы” – гэта калапс, пра які ўсе даведваюцца, але калі апраменьванне атрымае адзін працаўнік, то гэта хутчэй замоўчваецца. Небяспечныя атрыбуты гэтага прадпрыемства захоўваецца, а як пра гэта паведамляецца, гэта ўжо іншая справа”.

Еўрарадыё: Чаму Беларусь гатовая інвеставаць вялікія грошы ў АЭС?

Герасіменка: “Я не ведаю, чаму. Для мяне гэта таксама дзіўна, бо аднаўляльная электраэнергетыка мае магчымасць будавацца за меншыя грошы, за меншыя ўліванні”.

Падрабязней размову з эколагам слухайце на прайгравальніку справа ад артыкула.

Фота: svob-town.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі