Экс-памочнік Лукашэнкі лічыць жартам звесткі пра сваё затрыманне
Журналісты дазваніліся да Генадзя Аляксеенкі, экс-памочніка прэзідэнта па справах фізкультуры і спорту.
У каментары "Народнай Волі" Аляксеенка паведаміў, што нейкі час адсутнічаў. Аднак звесткі пра свой арышт у СІЗА КДБ разам з Уладзімірам Канаплёвым назваў жартам.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёння з'явілася інфармацыя, што праваахоўнікі затрымалі віцэ-прэзідэнта НАК, старшыню нацыянальнай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва, а таксама экс-памочніка Лукашэнкі Генадзя Аляксеенку. Пазней з'явіліся паведамленні, што Канаплёў выйшаў на волю праз трое сутак затрымання і прыступіў да службовых абавязкаў.
Фота — pressball.by