ЕС выступае за палітычнае ўрэгуляванне канфлікту ў Сірыі
Міжнародная супольнасць павінна засяродзіцца менавіта на гэтым варыянце вырашэння праблемы.
Пра гэта заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу. "Еўрапейскі саюз упэўнены, што высілкі павінны быць зробленыя на палітычнае ўрэгуляванне", — сказаў Барозу ў чацвер на брыфінгу ў рамках "Саміта G20".
Нагадаем, на дадзены моманты сусветныя лідары разглядаюць два спосабы вырашэння сірыйскага канфлікту. Першы — мірны, праз перамовы з удзелам уладаў Сірыі і апазіцыі, другі — ужыццё вайсковай сілы. За апошні варыянт актыўна выступаюць ЗША.
Учора стала вядома, што сем краін ЕС гатовыя атакаваць Сірыю без мандата ААН. Раней на вайсковую інтэрвенцыю без дазволу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з еўрапейскіх краін пагаджалася толькі Францыя. Цяпер да яе далучыліся Данія, Харватыя, Румынія, Грэцыя, Латвія і Кіпр.
Фота — ria.ru