Еўрадэпутат лічыць, што санкцыі з Беларусі будуць знятыя

Дэпутат Еўрапарламента ад Латвіі Андрэй Мамыкін перакананы, што пытанне зняцця санкцый з Беларусі будзе падымацца ў парламенце ў верасні, калі дэпутаты вернуцца з вакацыяў.

Мамыкін: “Санкцыі будуць здымацца. Я перакананы, што гэтае пытанне будзе на парадку дня Савета Еўрапейскага Саюза. Мяркую, што гэтай восенню, на бліжэйшым вялікім пасяджэнні, дзе збіраюцца кіраўнікі дзяржаў, ці прынамсі на савеце па замежных справах”.

Але Мамыкін кажа, што працэс гэты можа зацягнуцца надоўга. Ён прыводзіць у прыклад пагадненне па іранскай ядзернай праграме, якое дасягнулі ў ліпені, але, верагодна, толькі ў сакавіку будуць размарожаны ўсе актывы па-за межамі краіны.

Нагадаем, 22 жніўня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 6 беларускіх палітвязняў, у тым ліку і экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.


Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі