ФК БАТЭ правёў папярэднія перамовы з Аляксандрам Глебам
Барысаўчане хацелі б зноў бачыць паўабаронцу нацыянальнай зборнай Беларусі ў сваіх шэрагах.
ФК БАТЭ правёў папярэднія перамовы з Аляксандрам Глебам адносна падпісання кантракту. Барысаўчане хацелі б зноў бачыць паўабаронцу нацыянальнай зборнай Беларусі ў сваіх шэрагах. Пра гэта паведамляе сайт by.tribuna.com.
Глебу 34 гады. Апошнім яго клубам быў турэцкі "Генчлербірлігі". У складзе БАТЭ ён выступаў у 1999-2000 гадах, а пасля ў 2012-2013 гг. Падчас апошняга свайго выступлення за барысаўчан Аляксандр Глеб узмацніў каманду. У складзе БАТЭ Аляксандр Глеб абыгрываў 2 кастрычніка 2012-га на мінскім стадыёне "Дынама" знакамітую "Баварыю".
Нядаўна Глеба бачылі на некалькіх трэніроўках мінскага "Дынама", аднак гаворкі пра заключэнне кантракту не было. У інтэрв'ю "Комсомольской правде в Беларуси" футбаліст сказаў, што ён пакуль думае над прапановай і не выключае, што яго наступным клубам будзе беларускі. Рашэнне Аляксандр Глеб прыме ў бліжэйшыя тыдні.
Фота: Еўрарадыё, БЕЛТА