Фота беларуса трапіла ў лік найлепшых на конкурсе Shot on iPhone

Фота беларуса трапіла ў лік найлепшых на конкурсе Shot on iPhone

Фота беларуса Мікіты Яраша трапіла ў лік дзесяці найлепшых на конкурсе Shot on iPhone. На ім можна пабачыць тэнісны корт з расколінай. Абавязковая ўмова для ўдзелу — здымак мусіць быць зроблены на смартфоны кампаніі Apple і апублікаваны аўтарам у Twitter ці Instagram.

"Фота зрабіў яшчэ летам мінулага года, цытуе словы Яраша tjournal.ru. — Змяніў толькі колер пакрыцця для каляровай разнастайнасці профілю, паколькі люблю яркую каляровую палітру і стараюся прытрымлівацца гэтага ў сваім профілі... Удзельнікаў, верагодна, было вельмі шмат, ды і мае фота не адрозніваюцца нейкімі складанымі прыёмамі. Але, мабыць гэтым яно і спадабалася".

У Мікіты шмат здымкаў, зробленых на спартыўных пляцоўках, у тым ліку і з расколінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі