Фотафакт: графіці з князем Кейстутам з'явілася ў Баранавічах
Вулічныя мастакі намалявалі партрэт бацькі Вітаўта Вялікага на фасадзе аднаго з будынкаў на вуліцы Берасцейскай.
"Наша ніва" адзначае, што адбылося гэта ў рамках акцыі MustAct — MustArt, якая ладзіцца пры падтрымцы мясцовай улады і Velcom па ўсёй Беларусі.
Фота — nn.by