Францыя стала першай паўфіналісткай чэмпіяната свету па футболе ў Расіі
У першым чвэрцьфінале ЧС па футболе зборная Уругвая прайграла зборнай Францыі з лікам 0:2. Французы мелі перавагу цягам усяго матча — не ў апошнюю чаргу таму, што адзін ў лідараў уругвайскай каманды, Эдынсан Каваньі, праз траўму ўсю гульню прасядзеў на лаўцы запасных.
Французы забілі ўругвайцам па адным голе ў кожным тайме. Спачатку на 40-й хвіліне Варан дакладна прабіў галавой пасля навеса ў штрафную. А на 61-й хвіліне варатар зборнай Уругвая Муслера не ўтрымаў мяч у руках пасля ўдара Антуана Грызмана.
Увечары 6 ліпеня ў другім чвэрцьфінале згуляюць зборныя Бразіліі і Бельгіі. Пачатак матча ў 21:00 па беларускім часе.
.@FIFAWorldCup Ο αγώνας #URU️ - #FRA έφτασε στο τέλος του!! Απολαύστε τις τρείς καλύτερες στιγμές της αναμέτρησης!!
— ΕΡΤ Α.Ε. (@ERTsocial) July 6, 2018
Μπες στο παιχνίδι, μπες στο https://t.co/fgacAdhlQd #ErtHybrid #Ert_VR #URUFRA pic.twitter.com/mhn95z07aI