Фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае медалі амаль за $100 тыс

Фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае медалі амаль за $100 тыс

Фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае алімпійскія медалі амаль за 100 тысяч долараў. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце інтэрнэт-аўкцыёна, на які спартсмен выставіў дзве свае ўзнагароды, піша TUT.by

Залаты медаль з Ванкувера-2010 набылі за 68 750 долараў, а бронза з Гульняў 2002 года ў Солт-Лэйк Сіці пайшла за 28 410 долараў. Агульная сума —  97 160 долараў. З гэтых грошай будзе ўтрыманы збор аўкцыёна і падаткі. Імёны пакупнікоў не называюцца.

Раней Аляксей Грышын заяўляў, што прадае свае медалі, каб аплаціць аперацыю блізкаму чалавеку, жыццё якога для яго важнейшае за “метал”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі