Футбалісты "Дынама-Мінск" абыгралі "Чорнае Мора" з лікам 4:0 (відэа)

У Мінску прайшоў другі матч сталічнага "Дынама" з балгарскай камандай "Чорнае Мора". Сустрэча футбольных клубаў адбылася ў рамках другога раўнда футбольнай Лігі Еўропы.

Сённяшняя сустрэча скончылася пераканаўчай перамогай гаспадароў — 4:0. Лік на 42-й хвіліне адкрыў Уладзімір Карыцька, на 59-й хвіліне перавагу замацаваў Ненад Адамавіч. А потым дубль аформіў Фатос Бечырай.

Дзякуючы перамозе мінскі клуб выходзіць у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы, дзе сустрэнецца з "Цюрыхам" са Швейцарыі.

Нагадаем, што папярэдняя сустрэча дынамаўцаў з балгарскай камандай скончылася нічыёй 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі