Футбольныя зборныя Беларусі і Расіі правядуць таварыскі матч

7 чэрвеня футбольныя зборныя Беларусі і Расіі правядуць у Хімках таварыскі матч. Пра гэта дамовіліся Беларуская федэрацыя футбола і Расійскі футбольны саюз, інфармуе БЕЛТА.

Раней беларуская і расійская зборныя сустракаліся ў таварыскіх матчах двойчы і ўсе ў 1999 годзе. Спачатку была нічыя 1:1, а пасля беларусы прайгралі — 0:2. У рэйтынгу наша зборная займае 83-е месца, расійская — 32-е.

Таварыскі матч з расіянамі стане падрыхтоўкай зборнай Беларусі да хатняга паядынка адбору на Еўра-2016 з іспанцамі, які пройдзе 14 чэрвеня.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі