Гендырэктар брэсцкага ФК "Дынама" падаў у адстаўку
Паведамляецца, што Мікалай Харашун адпрацуе на сваёй пасадзе яшчэ два тыдні.
Генеральны дырэктар брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Мікалай Харашун напісаў заяву аб адстаўцы. Як інфармуе сайт Tribuna.com, гендырэктар адпрацуе на сваёй пасадзе яшчэ толькі два тыдні.
Раней паведамлялася, што брэсцкую каманду можа пакінуць галоўны трэнер каманды Сяргей Кавальчук.
У мінулым сезоне брэсцкае "Дынама" заняло перадапошняе месца.