Генерала Залужнага адпраўляюць з Украіны ў Вялікабрытанію

Валерый Залужны

Валерый Залужны / economist.com

Генерала Валерыя Залужнага адпраўляюць з Украіны ў Вялікабрытанію. Яго прызначылі на пасаду амбасадара ў Вялікабрытаніі, паведамляе ў чацвер украінскі МЗС. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўзгадніў гэтае прызначэнне. Цяпер чакаецца адказ ад МЗС Вялікабрытаніі.

Залужнаму 50 гадоў. Ён быў галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны з 2021 года да лютага 2024-га. Зяленскі замяніў яго на гэтай пасадзе на генерала Аляксандра Сырскага. І прысвоіў Валерыю Залужнаму званне Героя Украіны.

Пра тое, што Залужнаму яшчэ перад адстаўкай Зяленскі прапаноўваў пасаду амбасадара ў Вялікабрытаніі, паведамлялі СМІ. Ён нібыта тады адмовіўся. У Валерыя Залужнага на сённяшні дзень вялікі рэйтынг ва Украіне, але пра палітычныя амбіцыі ён не заяўляў, ды і падчас вайны выбары праводзіцца не будуць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі