Генералы Залужны і Буданаў сталі Героямі Украіны

Валерый Залужны, Кірыл Буданаў і Аляксей Данілаў, сакратар Савета па нацбяспецы і абароне

Валерый Залужны, Кірыл Буданаў і Аляксей Данілаў, сакратар Савета па нацбяспецы і абароне / Reuters

Валерый Залужны і Кірыл Буданаў сталі Героямі Украіны. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў адпаведныя ўказы 8 лютага, яны ўжо апублікаваныя.

Генерал Залужны адзначаны "за выдатныя асабістыя заслугі ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу". Напярэдадні Зяленскі звольніў яго з пасады галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны, замяніў на генерал-палкоўніка Аляксандра Сырскага і аб'явіў пра "абнаўленне кіраўніцтва" УСУ.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал-лейтэнант Буданаў адзначаны "за асабістую мужнасць і гераізм, выяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі