Генпракурор прадставіць у Палаце прадстаўнікоў законапраект аб карупцыі
Гэта будзе яго першае чытанне.
9 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў адбудзецца разгляд у першым чытанні праекта закона аб карупцыі. Яго прадставіць генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
Нагадаем, летам 2014-га Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць дапрацаваную версію законапраекта аб карупцыі. Ён быў вынесены на грамадскае абмеркаванне. Распрацоўшчыкі атрымалі больш за 300 прапаноў, у тым ліку ад простых грамадзян. Асноўны ўпор у дакуменце зроблены на ўзмацненне кантролю за даходамі чыноўнікаў і іх сваякоў.
Агулам сёння дэпутаты разгледзяць пяць законапраектаў, ратыфікуюць восем пагадненняў. Сярод законапраектаў вартыя ўвагі папраўкі ў закон "Аб знешняй працоўнай міграцыі". Дакладчыкам будзе міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Фота: bymedia.net