Генпракурору Германіі падалі скаргу на супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў

Генпракурору Германіі падалі скаргу на супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў

Еўрапейскі цэнтр канстытуцыйных правоў і правоў чалавека (ECCHR) разам з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) падалі скаргу генпракурору Германіі. Яны вінавацяць шэсць высокіх прадстаўнікоў спецслужбаў Беларусі ў злачынствах супраць чалавечнасці.

У скарзе падаюцца факты злачынстваў з боку беларускіх службаў бяспекі пасля 9 жніўня 2020 года, паведамляе Радыё "Свабода". Там згадваюцца масавыя затрыманні, катаванні, знікненне людзей, сексуальны гвалт і палітычны пераслед. У Германіі такія злачынствы могуць разглядацца паводле прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Прадстаўнік ECCHR Андрэас Шулер кажа, што разлічвае на папярэдняе расследаванне з боку федэральнага пракурора Германіі, бо ў Беларусі расследавання гэтых фактаў не прадбачыцца. "Пацярпелыя павінны мець магчымасць ажыццявіць свае правы, а Германія павінна адыграць у гэтым вядучую ролю. Атрыманне доказаў таксама павінна ўзмацніць еўрапейскі падыход да крымінальнага пераследу, а таксама захады ў рамках ААН", — тлумачыць праваабаронца.

У Беларусі пасля 9 жніўня 2020 года не было пачата ніводнай крымінальнай справы супраць сілавікоў па выніках масавых затрыманняў, збіцця і здзекаў з грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі