Гомель затапіла (фотафакт)
Моцная залева абрынулася на горад апоўдні 2 чэрвеня.
Узровень вады на прывакзальнай плошчы дасягнуў аднаго метра, некаторыя машыны былі ў вадзе па самы дах, перадае БелаПАН.
Аўтобусы таксама не змаглі рухацца і нават дацягнуцца да прыпынку: кіроўцам давялося чакаць гадзіну, пакуль не сыдзе вада.