Грабоўскага гатовыя ўзяць чатыры клубы НХЛ

Гэты клуб згубіў цэнтральнага форварда другога звяна Майка Рыбейра, які перайшоў у “Фінікс” і Грабоўскага разглядаюць у якасці замены. Таксама зацікаўленасць у паслугах беларускага хакеіста выказалі “Анахайм”, “Тампа” і “Сэнт-Луіс”, інфармуе сайт CSNWashington.com



4 ліпеня “Таронта”, у якім Міхаіл Грабоўскі выступаў апошнія 5 гадоў, выставіў нападаючага на драфт адмоваў з мэтай выкупу кантракту.



Пагадненне Грабоўскага з “Таронта” з заробкам у 5,5 мільёнаў долараў штогод было разлічана да 2017 года. Такім чынам, канадскі клуб выплаціць яму 14,33 мільёны цягам 8 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі