Гродзенскі “Нёман” заняў трэцяе месца на турніры ў Літве
Футбольныя спаборніцтвы Neringa City Cup праходзілі 6-8 чэрвеня ў горадзе Нерынга.
Апроч беларускага клуба, у турніры прынялі ўдзел літоўскі “Жальгірыс” (Вільня), “Спартак” (Юрмала, Латвія) і моладзевы склад “Балтыкі” (Калінінград, Расія).
У першы дзень спаборніцтваў, 6 чэрвеня, адбыліся паўфінальныя паядынкі. “Нёман” з лікам 0:2 саступіў “Жальгірысу”, а “Спартак” пасля нічыёй у асноўны час перайграў у серыі пенальці “Балтыку” — 3:1.
У фінальным матчы “Спартак” з лікам 3:1 выйграў у “Жальгірыса” і заваяваў галоўны прыз Neringa City Cup. “Нёман” у паядынку за трэцяе месца абыграў “Балтыку” — 1:0, інфармуе БелаПАН.