Што такое "брудная бомба" і навошта Крэмль выкарыстоўвае яе як "страшылку"

Наступствы абстрэлаў у Кіеве / Getty Images
Наступствы абстрэлаў у Кіеве / Getty Images

Кіраўнік расійскага Мінабароны Сяргей Шайгу нядаўна "сеў на тэлефон" і абзваніў некалькі міністраў абароны краін НАТА. Усім ён казаў адно і тое: нібыта Украіна можа выкарыстаць "брудную бомбу". Пазней гэтыя мантры пачалі паўтараць прапагандысты і іншыя афіцыйныя прадстаўнікі Масквы.

Што такое "брудная бомба" і чаму пра яе загаварылі цяпер? Публікуем сціслы пераказ матэрыялу The Guardian.
 

Ды што гэта такое?

"Брудная бомба" — гэта звычайнае выбуховае прыстасаванне з дадаткам якога-небудзь рэчыва, напрыклад радыеактыўнага матэрыялу, прызначанае для заражэння непасрэднай блізкасці ад месца выбуху.

Калі "брудная бомба" выкарыстоўвае ядзерны матэрыял, дзялення не адбываецца (як гэта адбылося б пры дэтанацыі ядзернай зброі). Звычайна разгляданая як патэнцыйная тэрарыстычная зброя, такая бомба мела б абмежаваную карыснасць у звычайнай вайне. Прасцей кажучы, з ваеннага пункту гледжання яе ўжываць бессэнсоўна — толькі калі ў якасці запалохвання.
 

Чаму ў Расіі гавораць пра "брудную бомбу"?

Як піша The Guardian, мэта Пуціна, відаць, у тым, каб прымусіць Захад гаварыць пра тое, як можа быць выкарыстана брудная бомба і што гэта будзе азначаць. Дакладна гэтаксама намёкі Масквы на выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі ва Украіне дамінавалі ў навінавым парадку дня заходніх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі