Гульні вакол КР: "тры галасы", квоты і раскол да пачатку выбараў — эфір
Андрэй Ягораў / Еўрарадыё
Выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду фактычна пачалася — прынялі праект выбарчай сістэмы і акрэслілі асноўныя крытэры і патрабаванні як да саміх выбараў, так і да структурнай надбудовы новага складу КР. Але ўжо на гэтым этапе атрымалі шмат крытычных заўваг з розных бакоў. А некаторыя дэлегаты дзейнай КР, не сустрэўшы паразумення ў калег, заявілі пра выхад з гэтай структуры. Каардынацыйная рада стварыла арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання і заклікае ўсіх прадстаўнікоў дэмакратычных сіл далучыцца да яго працы.
Што не так з “Дэкларацыяй аб выбарах” і хто прапанаваў такую складаную і незразумелую сістэму галасавання? Ці дапаможа стварэнне “Арганізацыйнага камітэта па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання” паразумецца розным людзям? Навошта імкнуцца захаваць структуру, якая пакуль не дэманструе здольнасці жыць самастойна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, палітолаг Андрэй Ягораў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.