Хакеіст Міхаіл Грабоўскі будзе гуляць за... футбольны клуб "Крумкачы"
Мінская каманда ў сезоне 2014 года выступіць у другой лізе чэмпіянату Беларусі, які стартуе 27 красавіка.
Форвард "Вашынгтона" і нацыянальнай зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі патрапіў у папярэднюю заяўку "Крумкачоў". Плануецца, што хакеіст правядзе за футбольны клуб некалькі матчаў пасля заканчэння хакейнага чэмпіянату свету, які пройдзе ў Мінску з 9 да 25 траўня, інфармуе сайт by.tribuna.com.
Як паведамляла Еўрарадыё, у другой лізе за мінскую каманду "Партызан" будзе гуляць былы капітан нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Сяргей Гурэнка.
Адзначым, што нядаўна вядомы беларускі футбаліст Віталь Кутузаў, якога дыскваліфікавалі ў Італіі за дамоўныя матчы, стаў гуляць там у хакей, ды яшчэ брамнікам.