Хакеісты маладзёжнай зборнай Беларусі разграмілі французаў (відэа)

Хакеісты маладзёжнай зборнай Беларусі разграмілі французаў (відэа)

Хакеісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) паспяхова выступаюць на чэмпіянаце свету ў групе "А" першага дывізіёну ў Германіі. Спачатку была перамога над Нарвегіяй — 5:3 (пры гэтым беларусы здзейснілі камбэк з 0:3). У панядзелак дружына Дзмітрыя Краўчанкі разграміла Францыю — 6:2 (1:0, 1:2, 4:0).

Пуцёўку ў эліту атрымае пераможца аднакругавога турніру. Беларусь мае 6 ачкоў (пасля 2 матчаў), Францыя — 3 (2), Германія — 2 (1), Аўстрыя — 1 (1), Нарвегія і Латвія ачкоў не маюць (абедзьве зборныя згулялі па адной гульні). 12 снежня наша "маладзёжка" сустрэнецца са зборнай Аўстрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі