Хакеісты “Шахцёра” вырашылі не байкатаваць гульню з “Віцебскам”

Галоўны трэнер “кратоў” Андрэй Гусаў распавёў пра байкот у сераду, на прэс-канферэнцыі пасля матча з “Хімік-СКА”. Яго выступ быў вельмі эмацыйным:

“Людзі прыходзяць на трэніроўку, на гульню, але не думаюць пра хакей. У іх адна думка — як пракарміць свае сем'і. Я ўжо не ведаю, да каго звяртацца. Толькі што, капітан і яго асістэнты падышлі да мяне і сказалі, што каманда не выйдзе на наступны матч супраць “Віцебска”. Таму што працаваць у такіх умовах проста невыносна”.

Ужо на наступны дзень спецыяліст кажа, што кіраўніцтва клуба “яго пачула”:

“Будзем гаварыць так — мяне пачулі. Цяпер каманда трэнеруецца ў штатным рэжыме. Заўтра мы рыхтуемся выйсці на лёд”, — каментуе сітуацыю для Еўрарадыё Андрэй Гусаў.

Цяпер хакейны клуб “Шахцёр” займае сёмы радок у табліцы Адкрытага чэмпіяната Беларусі. Усяго ў турніры выступае дзесяць каманд.

Пра тое, колькі месяцаў хакеісты “Шахцёра” не атрымліваюць заробак, неўзабаве чытайце на сайце Еўрарадыё і слухайце ў нашым эфіры!

На фота: Андрэй Гусаў з камандай.

Фота: saligorsk.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі