Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі ў авертайме Паўднёвую Карэю — 6:5
Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі ў авертайме Паўднёвую Карэю — 6:5 (1:1, 1:1. 3:3, 1:0). Каманда Міхаіла Захарава выйшла ў фінал турніра шасці нацый, які праходзіць у Будапешце.
Склад беларускай зборнай быў наступны: Брыкун (Асіпкоў); Стасенка — Бэйлен, Стэфановіч — Дрозд — Плат; Шынкевіч — Хенкель, Буйніцкі — Кавыршын — А. Касціцын (капітан); Явенка — Гатавец, Дзямкоў — Кітараў — Когалеў; Знахарэнка — Багалейша, С. Маляўка — Баярчук — Кіслы.
Беларусы першыя адкрылі лік — на 6-й хвіліне вызначыўся Аляксандр Когалеў. Аднак на 27-й хвіліне наша каманда ўжо прайгравала — 1:2. Джэф Плат зраўняў лік на 30-й у меншасці. На 45-й хвіліне карэйцы зноў выходзяць наперад, але той жа Плат на 53-й закідвае шайбу ў адказ. Не прайшло і хвіліны, як беларусы зноў прапускаюць — 3:4. Праз дзве хвіліны лік становіцца 3:5. Але наша каманда здолела выратаваць паядынак. Спачатку на 57-й хвіліне шайбу закінуў Яўген Кавыршын, а пасля на 60-й у большасці — Міхаіл Стэфановіч. Менавіта ён і паставіў пераможную кропку ў авертайме, калі да булітаў заставалася 24 секунды.
Тэкствы анлайн можна паглядзець тут.
Фінал прызначаны на 14 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.