Хакеісты зборнай Беларусі атрымалі трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету (відэа)

Хакеісты зборнай Беларусі атрымалі трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету (відэа)

Хакеісты зборнай Беларусі атрымалі трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне, які праходзіць у Казахстане. У чацвер у Нур-Султане дружынай Андрэя Сідарэнкі была абыграная зборная Славеніі — 4:1 (1:0, 0:0, 3:1). Ягор Шаранговіч адкрыў лік на 4-й хвіліне ў большасці. Наступную шайбу давялося чакаць 40 хвілін — у пачатку трэцяга перыяду славенцы зраўнялі лік. На 46-й Алег Явенка зноў выводзіць беларусаў наперад, праз чатыры хвіліны Джэф Плат робіць лік 3:1. А на 59-й Арцём Дзямкоў патрапляе ў пустую браму. На матчы было толькі 555 гледачоў.

Беларусь і Казахстан лідыруюць з 9 ачкамі, у Паўднёвай Карэі — 6 ачкоў. Такім чынам, лёс двух пуцёвак у эліту разыграюць паміж сабой беларусы, казахі і хакеісты Паўднёвай Карэі.

4 траўня зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Казахстана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі