Хакейная зборная Швецыі — чэмпіён свету 2013 года (відэа)
У нядзелю ў фінальным матчы ў Стакгольме шведы выйгралі ў зборнай Швейцарыі — 5:1 (2:1, 0:0, 3:0).
Швейцарцы сталі галоўным адкрыццём першынства — да фіналу яны перамаглі ва ўсіх матчах, ігралі агрэсіўна, з вялікім жаданнем. Яны першыя адкрылі лік у матчы са шведамі, але вопыт і ўдача зрабілі сваю справу — гаспадары чэмпіянату свету спынілі Швейцарыю, якая атрымала сярэбраныя медалі. Адзначым, што швейцарцы не мелі ўзнагарод чэмпіянату свету 60 гадоў.
Зборная Швецыі стала чэмпіёнам свету ў 9-ы раз.
Нагадаем, зборная Беларусі заняла 14-е месца. У наступным годзе чэмпіянат свету пройдзе ў нашай краіне. Зборная Беларусі згуляе ў групе В з камандамі Фінляндыі, Расіі, ЗША, Швейцарыі, Нямеччыны, Латвіі і Казахстана.
Амерыканскі беларус Алекс Гальчанюк прынёс "бронзу" хакейнага чэмпіянату свету зборнай ЗША (фота, відэа)
Фота — iihf.com