Хакейны матч "Нёман"—"Віцебск" быў адзначаны масавай бойкай (відэа)
18 лістапада лідар экстралігі чэмпіянату Беларусі гродзенскі "Нёман" разгромна перамог хакеістаў "Віцебска" — 9:3.
Пацярпелыя 13-ю паразу запар госці з берагоў Дзвіны паспрабавалі кампенсаваць няўдачу, развязаўшы бойку, піша tut.by. Гэта адбылося ў трэцім перыядзе пры ліку 5:2.
У выніку да канца сустрэчы былі выдаленыя абаронцы Сяргей Багалейша з "Нёмана", а таксама Павел Таран і Кірыл Сачыўка з "Віцебска". Прычым Сачыўка за ўмяшанне ў дзеянні суддзяў атрымаў дадаткова яшчэ і матч-штраф, набраўшы ў суме 52 штрафныя хвіліны. Агулам у 21 матчы цяперашняга чэмпіянату ў яго цяпер 112 хвілінаў штрафу — больш за ўсіх у экстралізе.