Хлопчык-асілак нарадзіўся ў Віцебску
Нованароджаны важыць ажно 6 кілаграмаў 100 грамаў, а яго рост — 61 сантыметр.
У сям’і Ганны і Уладзіміра Сімановічаў гэта трэцяе дзіця, двое старэйшых дзяўчынак, якім цяпер 13 і 11 гадоў, таксама нарадзіліся даволі вялікімі — большымі за 4 кілаграмы. Аднак такога асілка бацькі не чакалі.
З улікам немаленькай вагі хлопчыка, якога ўжо назвалі Віктарам, роды праходзілі праз планавае кесарава сячэнне. Дзіця нарадзілася здаровым, яно і маці адчуваюць сябе добра і на наступным тыдні іх павінны выпісаць дадому, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.