Ілан Маск: Вярніце людзям іх свабоду!
![Ілан Маск: Вярніце людзям іх свабоду!](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-04-02t123219z_848452282_rc2cwf952zap_rtrmadp_3_health-coronavirus-ukraine-tesla.jpg.webp?itok=Ro7QnFIP)
Амерыканскі бізнесмен, заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск запатрабаваў ад уладаў зняць каранцін, уведзены з-за распаўсюду каранавіруса. "Вярніце людзям іх свабоду!" — напісаў у сераду Маск у Twitter. Ён змясціў спасылку на артыкул у выданні "The Wall Street Journal", прысвечанага сітуацыі з каранавірусам. Асноўны яго пасыл: каранцін не ратуе шмат жыццяў людзей.
У іншым твіце Элан Маск вітае намер уладаў Тэхаса з 1 траўня пачаць аднаўляць эканоміку. "Вызваліце Амерыку цяпер!" — заклікае мільярдэр.
Як вядома, ЗША — лідар па колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам. Іх ужо больш за мільён.
Give people their freedom back! https://t.co/iG8OYGaVZ0
— Elon Musk (@elonmusk) April 29, 2020
FREE AMERICA NOW
— Elon Musk (@elonmusk) April 29, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.