Ілля Дабратвор асуджаны на 5 сутак арышту

Дабратвора затрымалі 30 жніўня ў метро на станцыі "Уручча". Як паведамляла Еўрарадыё, ён хадзіў з бел-чырвона-белым сцягам.



Сам Ігар заявіў у каментары Радыё "Свабода", што правёў акцыю на дзень нараджэння Лукашэнкі, каб паказаць, што не ўсе ў краіне згодныя з яго палітыкай. У ягонай справе на судзе, аднак, не было ніводнай згадкі пра нацыянальны сцяг.



Прысуд Дабратвору вынес суддзя Сяргей  Бандарэнка, які судзіў палітвязня Алеся Бяляцкага. Жонку Ігара з 4-месячным дзіцем выдалілі з залы.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі