IQ48 прэзентуюць кліп на песню "Калідор" (глядзець)
Відэа пра жыццё беларускага дэмбеля суправаджае кавер трэка Rage Against the Machine.
Здымкі ажыццяўляла студыя Seveneleven production і вяліся яны недзе пад Мінскам. Сцэнарый кліпа належыць гітарысту IQ48 Паўлу Яноўскаму .У яго аснове — праблема адаптацыі маладога дэмбеля да строгага сямейнага жыцця.
Па словах фронтмэна IQ48 Аляксандра Ракаўца, якія перадае партал Generation.by, песня "Калідор" нарадзілася спантанна. Гурт вырашыў зрабіць несур'ёзны кавер трэка Rage Against the Machine, бо сур'ёзных кавераў без таго хапае.
Пачуць "Калідор" і іншыя песні IQ48 на жыва можна будзе 1 снежня ў клубе Re:public падчас канцэрта-акцыі ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Удзел у імпрэзе возьмуць таксама "Рикошет", Avias, ды брэсцкі гурт Sciana.