Ірыну Халіп выпусцілі з Беларусі да мужа
Яе затрымалі ў мінскім аэрапорце на паўгадзіны.
Яшчэ да памежнага кантролю супрацоўнікі службы бяспекі забралі ў яе пашпарт і сказалі, што будуць звязвацца з КДБ, перадае Радыё "Свабода". Журналістцы сказалі, што яна знаходзіцца ў нейкіх спісах КДБ і яе вылет трэба ўзгадніць з КДБ.
Праз паўгадзіны журналістцы вярнулі пашпарт і пусцілі на рэгістрацыю і памежны кантроль. Пра гэта Ірына паспела паведаміць сваёй маці перад вылетам.
Нагадаем, што 19 ліпеня з Ірыны Халіп знялі ўмоўнае пакаранне за ўдзел у Плошчы-2010. Цяпер яна можа вольна перасоўвацца па свеце, у тым ліку — паехаць да мужа, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.
Фота — svaboda.org