Да лета 2023-га эканоміка Беларусі можа пачаць рост — ЕАБР

Расійскія эксперты прагназуюць рост эканомікі Беларусі / Еўрарадыё
Расійскія эксперты прагназуюць рост эканомікі Беларусі / Еўрарадыё

Эканоміка Беларусі да лета 2023 года можа пачаць рост, мяркуюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. Але гэта макгчыма толькі пры ўмове, што не будзе новых шокаў.

"У бліжэйшыя месяцы тэмпы скарачэння ВУП Беларусі могуць застацца блізу снежаньскага значэння і пачнуць запавольвацца ўвесну, а к лету ВУП можа перайсці да росту пры адсутнасці новых шокаў", — прагназуюць аналітыкі.

Як паведамлялася раней, па выніках 2022 года ВУП Беларусі скараціўся на 4,7%. У снежні скарачэнне ВУП склала каля 4,9% гадавых (у лістападзе — 4,7% гадавых).

Таксама эксперты пракаментавалі тое, што з 23  снежня Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 11,5% (раней было 12%). Гэтае рашэнне беларускія ўлады патлумачылі запавольваннем інфляцыі.

"Зніжэнне стаўкі рэфінансавання хутчэй за ўсё не акажа ўплыву на адсоткавыя стаўкі крэдытна-дэпазітнага рынку, бо яны рэзка знізіліся ў другой палове мінулага года ва ўмовах прафіцыту ліквіднасці банкаў", — лічаць у ЕАБР.

На думку экспертаў ЕАБР, сёлета Нацбанк можа знізіць стаўку рэфінансавання нават да 10%, калі інфляцыя будзе запавольвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі